Выстава «Бабкі Ёжкі і ягабабачкі»

5 сакавіка ў 12.50 у кабінеце-музеі беларускай народнай культуры філалагічнага факультэта (К.Маркса, 31, 319 аўд.) адбудзецца адкрыццё інтэрактыўнай выставы, прысвечанай Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка, «Бабкі Ёжкі і ягабабачкі». На выставе будзе прадстаўлена больш за 50 работ майстра-лялечніка Галіны Жамчужнікавай (г. Гродна). Адкрыццё выставы будзе суправаджацца канцэртнай праграмай, у якой прымуць удзел супрацоўнікі філалагічнага факультэта БДУ. Арганізатар выставы — ГА "Саюз жанчын БДУ».