Традыцыйная выстава «Велiкодныя яйкi i паштоўкi»

Напярэдаднi Вялiкадня 24 красавіка на філалагічным факультэце ў кабiнеце-музеi беларускай культуры пачала сваю працу традыцыйная выстава «Велiкодныя яйкi i паштоўкi». На выставе прадстаўлены вырабы беларускiх, рускiх i ўкраiнскiх майстроў. Выстава працуе да 30 красавiка.