Музычны вечар

15 мая ў зале інфармацыйных рэсурсаў філалагічнага і эканамічнага факультэтаў ФБ БДУ адбыўся музычны вечар. Аматары бардаўскай песні прыйшлі паслухаць выступленне ужо даўно знаёмых артыстаў.

Выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства Дзмітрый Мікалаевіч Каралёў зрабіў экскурс ў музычную гісторыю рамансаў.

У другім аддзяленні выступленне Вадзіма Мязецкага і Сяргея Антонава было прысвечана Вялікай Айчыннай вайне.