На філалагічным факультэце адбылося пасяджэнне жаночага клуба «Ефрасіння»

25 кастрычніка 2019 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылося чарговае пасяджэнне жаночага клуба «Ефрасіння», прымеркаванае да 80-годдзя філалагічнага факультэта. Тэма пасяджэння – «Яблычная восень». Кіраўнік клуба, Мар’яна Рыгораўна Груздзіловіч, як заўсёды, здзівіла і парадавала крэатыўным падыходам. Віктарына, прысвечаная філфаку, цікавыя факты пра яблыні і яблыкі, песні, прызы, падарункі, яблычная пасціла, пірагі і яблычная гарбата – усё гэта зрабіла сустрэчу незабыўнай. Беларуская, англійская, руская і лацінская – на ўсіх мовах гучалі добрыя пажаданні філалагічнаму факультэту, на ўсіх мовах захапляліся цудоўнай яблычнай восенню…