На філалагічным факультэце БДУ прайшоў творчы вечар сучаснага беларускага паэта Сяргея Гладкова

У пятніцу, 14 лютага, на філалагічным факультэце БДУ прайшоў творчы вечар сучаснага беларускага паэта Сяргея Гладкова. На мерапрыемства прыйшлі студэнты-філолагі 2 і 3 курсаў, выкладчыкі і проста аматары мастацтва слова.

Малады паэт пазнаёміў прысутных са сваёй творчасцю: расказаў крыху пра жыццё, падарожжы, вучобу і крыніцы натхнення; прачытаў шэраг вершаў на рускай мове са свайго паэтычнага зборніка «Радасць колеру вечнай латуні», які нядаўна выйшаў у Парыжы. Прагучалі таксама новыя пераклады з англійскай мовы; выклікаў інтарэс і невялікі празаічны вопыт паэта – аповед філасофскага зместу.

Госці вечара падтрымалі Сяргея Гладкага цёплымі словамі і апладысментамі, задавалі цікавыя пытанні, удзельнічалі ў інтэлектуальных дыспутах аб сучасным мастацтве і яго будучыні, зрабілі фота з паэтам на памяць.

На думку ўдзельнікаў, паэтычны вечар прайшоў у цудоўнай атмасферы гармоніі, радасных сяброўскіх стасункаў і, канешне, натхняльнай творчасці.