На філалагічным факультэце праходзіць віртуальная кніжная выстава «Фальклор  Вялікай Айчыннай  вайны»

На філалагічным факультэце прадстаўлена віртуальная кніжная выстава «Фальклор Вялікай Айчыннай вайны», прымеркаваная да Дня Вялікай Перамогі. Кіраўнік праекта – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры І.В. Казакова. Праект быў ажыццёўлены пры дапамозе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (аддзел абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў). На выставе прадстаўлены выданні беларускага і рускага фальклору веннных гадоў, а таксама навуковыя даследаванні, прысвечаныя гэтай тэме. Усяго прадстаўлена звыш 30 выданняў. Выстава прысвечана памяці выбітнага беларускага фалькларыста, доктара філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, салдата Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка партызанскага руху, байца Чырвонай арміі, які мае баявыя ўзнагароды, Анатоля Сямёнавіча Фядосіка. Выстава ўваходзіць у кантэкст выкладання дысцыпліны «Фалькларыстыка» для студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» на 1-ым курсе навучання як інавацыйная форма віртуальных заняткаў.

Прэзентацыя Выставы «Фальклор  Вялікай Айчыннай  вайны»