Выстава "Культура  Кітая"

6 лістапада ў 15.50 на філалагічным факультэце БДУ адбылося  адкрыццё выставы "Культура Кітая". На выставе прадстаўлена звыш 50 экспанатаў, якія знаёмяць наведвальнікаў з рознымі аспектамі культуры і мастацтва гэтай краіны. Наведвальнікі выставы маюць магчымасць убачыць кнігі, прысвечаныя кітайскаму фальклору, кітайскай нацыянальнай кухні, асноўным славутасцям краіны. Таксама прадстаўлены лялькі ў нацыянальным кітайскім адзенні, маскі пекінскай оперы, вееры, святочныя надпісы, малюнкі па шоўку, таямнічыя драконы, велічныя тыгры, вясёлыя панды. Цэнтральнае месца займае экспазіцыя кітайскай і беларускай вышыўкі. У культурах абодвух народаў вышыўка адыгрывае вельмі значную ролю. Што агульнае маюць і чым адрозніваюцца беларуская і кітайская вышыўкі наведвальнікі даведаліся на адкрыцці выставы. (Арганізатар выставы - прафесар кафедры тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук Ірына Валер'еўна Казакова). У першы ж дзень наведвальнікамі выставы сталі звыш 120 студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ. Экскурсіі па экспазіцыях праводзяцца на трох мовах (рускай, беларускай і кітайскай) па жаданні наведвальнікаў. Выстава працягне сваю работу да 14 лістапада.

 

Віншуем!

Віншуем юных удзельнікаў творчага праекта, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей, якія сталі аднымі з лепшых: Халілі Дар’юш (конкурс юных талентаў “Хвіліна славы”) і Дар’ю Гапоненка (выстава творчых работ “Летуценнікі-2018”). Выказваем падзяку маці цудоўнага чытальніка і таленавітай мастачкі: выкладчыку кафедры рускай мовы Халілі-Квасавай Святлане Вячаславаўне і прафесару кафедры гісторыі беларускай мовы Гапоненка Ірыне Алегаўне.

Выстава «Аўтэнтычная спадчына ўсходняй Беларусі»

30 кастрычніка 2018 года ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры  філалагічнага факультэта  БДУ адбылася выстава «Аўтэнтычная спадчына ўсходняй Беларусі».

Арганізатар ˗ прафесар кафедры тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук Ірына Валер’еўна Казакова’еўна Казакова ˗ азнаёміла наведвальнікаў з адметнасцямі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна. Гасцям былі прадстаўлены прадметы побыту ўсходніх беларусаў, узоры вышыўкі, ткацтва, саломапляцення дадзенай мясцовасці. Студэнтам была прадстаўлена магчымасць самастойна збіць масла, пакарыстацца калаўротам, ткацкім станком, папрасаваць бялізну без сучаснага праса. Вялікую цікавасць выклікалі таксама рэцэпты нацыянальнай кухні, асабліва выпечка хатняга хлеба.

Сустрэча з рэжысёрамі Маўра Барталі і Франсіскам Хасэ Фернандэсам

Кафедра раманскага мовазнаўства запрашае аматараў кіно і італьянскай мовы 22 мая ў 14.30 на сустрэчу з рэжысёрамі Маўра Барталі і Франсіскам Хасэ Фернандэсам. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы аддзела Культуры і Друку пасольства Італіі ў Мінску ў рамках праекта «Ствараем кіно» і адбудзецца на філалагічным факультэце БДУ (К.Маркса, 31) у аўдыторыі 62.

Больш падрабязна тут

Творчая вечарына "Вобраз маці ў культурах розных народаў"

9 кастрычніка 2018 года, напярэдадні святкавання  ў нашай краіне Дня маці, на філалагічным факультэце БДУ 
адбылася творчая вечарына "Вобраз маці ў культурах розных народаў" з удзелам беларускіх і замежных студэнтаў і супрацоўнікаў філалагічнага факультэта.
Арганізатарамі імпрэзы сталі старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Марыяна Рыгораўна Груздзіловіч і прафесар кафедры тэорыі літаратуры  Ірына Валер'еўна Казакова.

Праграма "Погляд на Беларусь"

Выкладчык кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ Чжан Хуншань стаў героем праграмы "Погляд на Беларусь" тэлеканала Беларусь 24 ад 2 мая 2018 года. У праграме таксама прымала ўдзел навуковы кіраўнік Чжана Хуншаня, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэорыі літаратуры  Ірына Валер'еўна Казакова.

Выстава, прысвечаная культуры Ірана

9 кастрычніка адбылася выстава, прысвечаная культуры Ірана. Студэнты знаёміліся з выставай адразу пасля лекцыі "КУЛЬТУРА СТАРАЖЫТНАГА ІРАНА" прафесара кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, доктара філалагічных навук Ірыны Валер'еўны Казаковай. На выставе былі прадстаўлены  экспанаты і матэрыялы, якія азнаёмілі студэнтаў з прыродай Ірана, архітэктурнымі помнікамі, шэдэўрамі іранскага жывапісу. На адкрыцці выставы гучалі вершы Амара Хайяма, Хафеза, Саадзі, Фердасі, прытчы Румі.

Лекцыі Казаковай І.В. заўсёды выклікаюць вялікую цікавасць  у студэнтаў. На яе аўтарскія курсы, спецкурсы, курсы па выбару студэнты запісваюцца вельмі ахвотна. Але Ірына Валер'еўна ніколі не спыняецца на дасягнутым, яна заўсёды шукае новыя, нестандартныя крэатыўныя падыходы, выкарыстоўвае розныя формы аўдыторных і дыстанцыйных заняткаў: лекцыі-форумы (адкрыты дыялог са студэнтамі), творчая лабараторыя  са стварэннем арыгінальнага інтылектуальнага студэнцкага  прадукту, дзелавыя гульні, вучэбныя аўдыё- і відэа-салоны і г.д.

У гэтым  навучальным годзе І.В.Казакова адкрыла новы культурна-асветніцкі адукацыйны праект у межах вывучэння дысцыпліны "Гісторыя і тэорыя сусветнай культуры", які, яна ўпэўнена, дапаможа актывізаваць эўрыстычнае навучанне ў адукацыйным працэсе студэнтаў-філолагаў. Заняткі па гісторыі і тэорыі сусветнай культуры будуць суправаджацца арыгінальнымі выставамі, прысвечанымі культурам розных народаў свету. Выставы будуць праводзіцца кожны месяц  увесь навучальны год.

Такія суправаджаючыя формы заняткаў дапамагаюць лепшаму ўспрыняццю матэрыялу, садзейнічаюць эмацыянальнаму рэагаванню,вучаць студэнтаў задаваць пытанні і самім шукаць на іх адказы, пабуджаюць студэнтаў да дыялогу. дыскусіі,абуджаюць творчы імпульс самастойных даследаванняў. Наступная выстава павінна адбыцца ў пачатку лістапада бягучага года, яна будзе прысвечана кітайскай культуры. Таксама да канца навучальнага года плануецца правядзенне выстаў, прысвечаных культуры Казахстана, культуры Турцыі, культуры Расіі і  інш.


 

Прэзентацыя кніжнай выставы Рымы Мадэстаўны Кавалёвай

23 красавіка ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў ФБ БДУ адбылася прэзентацыя кніжнай выставы кандыдата філалагічных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка,  фалькларыста, Рымы Мадэстаўны Кавалёвай. На прэзентацыі прысутнічалі студэнты першага курса славянскага аддзялення філалагічнага факультэта, супрацоўнікі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, калегі Рымы Мадэстаўны. На юбілейнай выставе былі прадстаўлены манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, выпускі фалькларыстычных даследаванняў, складальнікам і аўтарам якіх з'яўляецца Рыма Мадэстаўна,  а таксама публікацыі, якія ўвайшлі ў навуковыя зборнікі і матэрыялы канферэнцый.

Загадчык ААФЛФіЭФ ФБ БДУ Карповіч Жанна Сцяпанаўна адкрыла прэзентацыю.  Пра сувязі вучонага з бібліятэкай распавяла вядучы бібліятэкар Ірына Уладзіміраўна Васючэнка. Шмат добрых слоў пра сваю калегу было сказана кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры тэорыі літаратуры Вольгай Віктараўнай Прыемка. Рыма Мадэстаўна падрабязна спынілася на выданні, што нядаўна выйшла ў выдавецтве БДУ «Интегративная фольклористика» (Минск, 2018) і кнізе «Курочка Ряба и другие : что-то вроде уроков воспитания» (Минск, 2013), якая выклікала цікавасць у многіх прысутных.

Творчая сустрэча з маладой мастачкай Беларусі Ірынай Андрэевай (Airin Mey)

2 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца творчая сустрэча з маладой мастачкай Беларусі Ірынай Андрэевай (Airin Mey), а таксама прэзентацыя яе кнігі «Бестыярый».

Кніга ўяўляе сабою спалучэнне невялікіх «энцыклапедычных» артыкулаў пра звышнатуральных істот з легендарыумаў усяго свету, а таксама графічных ілюстрацый, кожная з якіх – мастацкае пераасэнсаванне міфалагічных вобразаў.

Імпрэза пачнецца а 16-й гадзіне ў медыятэцы філалагічнага факультэта (4 паверх, аўд. 71). Гасцей чакае знаёмства з творчасцю мастачкі і нязмушаная размова пра кнігу.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Пасяджэнне італьянскага кінаклуба

Кафедра раманскага мовазнаўства запрашае ўсіх аматараў італьянскага кіно на чарговае пасяджэнне італьянскага кінаклуба, якое адбудзецца 25.04.2018  ў 19.00, аўд.304.

Глядзім і абмяркоўваем фільм аднаго з самых вядомых сучасных  італьянскіх кінарэжысёраў Паала ВIРДЗI "Усё жыццё наперадзе", 2008. (Paolo Virzì, Tutta la vita davanti, 2008). Фільм дэманструецца на італьянскай мове без субтытраў. Працягласць: 1 ч 55 мін.

Уваход вольны.

Дзякуем за арганізацыю мерапрыемства дацэнта кафедры раманскага мовазнаўства Сяргея Васільевіча Логіша, загадчыцу аддзела культуры і друку амбасады Італіі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыню Крысьціну Ск'явон, італьянскіх лектараў Вінчэнца Сантора і Гафрэда Муратжа

Конкурс творчых прац «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗІМАЮ ЗАВУ»

Фундаментальная бібліятэка запрашае студэнтаў БДУ прыняць удзел у конкурсе творчых прац «Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗІМАЮ ЗАВУ». Больш падрабязная инфармацыя тут