Выстава праваслаўных ікон, прысвечаная аднайменнаму хрысціянскаму святу «Пакровы»

Выстава праваслаўных ікон «Пакровы» адкрылася 13 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце. Прымеркавана мерапрыемства да святкавання праваслаўнага свята «Пакровы», а таксама да святкавання Дня маці ў нашай краіне. З прывітальным словам выступілі: дэкан філалагічнага факультэта, прафесар Роўда І.С. і праваслаўны святар Аляксандр Шымбалёў. Пра асаблівасці свята, яго адбітку ў гісторыі нацыянальнай культуры выступіла старшыня ГА "Саюз жанчын БДУ», ​​прафесар БДУ Ірына Казакова. Наведвальнікі выставы мелі магчымасць даведацца пра легенды і фактах, звязаных з паходжаннем Мінскай цудатворнай іконы Багародзіцы і іконы Багародзіцы Жыровіцкай. Гасцямі выставы сталі прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусі.

Выстава працягнецца да 20 кастрычніка.

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=33#sigProId0d97239795

Музычны вечар

5 красавіка ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі прайшоў музычны вечар. Вось ужо некалькі гадоў запар спявак і кампазітар Сяргей Антонаў і выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства Дзмітрый Каралёў выступаюць перад аматарамі музыкі ў бібліятэцы. У гэтым годзе вырашылі праводзіць вечар у вялікай зале: выканаўцам вельмі спадабалася акустыка. Тыя, хто хоць раз быў на такіх вечарах, абавязкова прыходзяць зноў, каб паслухаць «жывую» музыку, выкананую ад душы. Кожны раз спевакі рыхтуюць новую праграму: развучваюць новыя песні, складаюць музыку. Разам з вядомымі песнямі Дзмітрый Каралёў і Сяргей Антонаў выконваюць і эксклюзіўныя нумары. На вечары гучалі народныя песні, балады, рамансы на рускай, беларускай, іспанскай, англійскай, нямецкай мовах.  Многія госці падыходзілі да музыкаў і дзякавалі за цудоўна праведзены час.

Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу пад назвай «Саюз чароўных гукаў, пачуццяў і дум», дзе можна было азнаёміцца з кнігамі, пра ролю музыкі ў жыцці знакамітых пісьменнікаў, а таксама з мастацкімі творамі, галоўнымі героямі якіх з'яўляецца музыка і музыкі.

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=33#sigProId9deb021564

Тэматычная выстава “Родны Мінск – мая сталіца”

Фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай культуры на філалагічным факультэце БДУ прадстаўляе тэматычную выставу “Родны Мінск – мая сталіца”, прысвечаную 950-годдзю горада Мінска. На выставе прадстаўлены кнігі, якія распавядуць пра гісторыю і культуру Мінска, бліжэй пазнаёмяць з яго старажытным і сучасным выглядам, адкрыюць цікаўным таямніцы мінулага горада на Свіслачы.

Кабінет-музей чакае гасцей на выставе “Родны Мінск – мая сталіца” у 319 аўдыторыі філалагічнага факультэта БДУ.

Кніжная выстава, прысвечаная 500-годдзю беларускага і усходнеславянскага кнігадрукавання

16 лютага 2017 года на філалагічным факультэце БДУ, у кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбылося адкрыццё кніжнай выставы, прысвечанай 500-годдзю беларускага і усходнеславянскага кнігадрукавання.
Выставу адкрыла старшыня  Савета ГА "Саюз жанчын БДУ", прафесар кафедры тэорыі літаратуры, доктар філалагічных навук І.В. Казакова. Экскурсію па выставе правяла лабарант-экскурсавод кабінета-музея Г.В.Лахоўская.
Госці выставы ўбачылі цікавыя кнігі, прысвечаныя Ф.Скарыне і яго эпохе, змаглі дакрануцца да скарынавай Бібліі, пазнаёміцца з манаграфіямі і вучэбнымі дапаможнікамі, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць знакамітага сына зямлі беларускай.

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=33#sigProId72e5509c9d

Віншуем!

3 верасня падчас святкавання Дня беларускага пісьменства на вялікай сцэне ў Полацку адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія». Як вядома, дыплом, сімвал прэміі і грашовая прэмія штогод уручаюцца ў сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

У намінацыі «Лепшы дэбют» перамагла выпускніца, а зараз – супрацоўніца філалагічнага факультэта БДУ Маргарыта Латышкевіч з яе зборнікам апавяданняў «Яблыкі». Заўважым, што першая прэзентацыя кнігі адбылася менавіта на філфаку.

Шчыра віншуем Маргарыту з гэтай перамогай і зычым ёй новых творчых поспехаў!

Міжнародны фестываль культур “Беларусь вітае сяброў!”

29 лістапада 2016 года ў БДУ з вялікім поспехам прайшоў Міжнародны фестываль культур “Беларусь вітае сяброў”, ініцыяваны ГА “Саюз жанчын БДУ”.

У фестывалі прынялі актыўны ўдзел студэнты, магістранты і стажоры філалагічнага факультэта БДУ. Лаўрэатамі фестывалю сталі фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Багач” (маст. кір. прафесар кафедры тэорыі літаратуры І.В. Казакова), аспірант кафедры тэорыі літаратуры з КНР Чжан Хуншань, магістрантка кафедры ўсходняй філалогіі Зінаіда Расаева, арт-група студэнтаў з Туркменістана (маст. кір. старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства М.Р. Груздзіловіч), студэнты і стажоры з КНР пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры прыкладной лінгвістыкі С.М. Нагорнай. У афармленні стэнда Туркменістана актыўны ўдзел узялі студэнты пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры класічнай філалогіі В.Г. Пракапчук. Мерапрыемства атрымала шырокае асвятленне ў СМІ.

Віншуем усіх лаўрэатаў і ўдзельнікаў!!!

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=33#sigProId51659f3db7

Прэзентацыя кніжнай выставы, прысвечанай 75-годдзю прафесара кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойшы

8 чэрвеня ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (вул. К. Маркса, 31, п. 71) адбудзецца прэзентацыя кніжнай выставы, прысвечанай 75-годдзю прафесара кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойшы. На выставе будуць прадстаўлены манаграфіі навукоўца, пераклады, матэрыялы канферэнцый, артыкулы, а таксама літаратура пра жыццё і творчасць вучонага.

Запрашаем усіх у 14.00.

Танцавальнае свята “Танец – універсальная мова культуры”

10 лістапада вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і аддзел абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў фундаментальнай бібліятэкі БДУ пры падтрымцы кафедры прыкладной лінгвістыкі ладзілі танцавальнае свята «Танец – універсальная мова культуры». Арганізатары мерапрыемства, мэтай якога было знаёмства з беларускай танцавальнай традыцыяй, арыентаваліся, у першую чаргу, на замежных студэнтаў. Для гасцей і ўдзельнікаў свята заг. ААФЛіЭФ Ж.С.Карповіч падрыхтавала і прадставіла тэматычную выставу выданняў з фондаў бібліятэкі. Аспірантка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Н.Л.Канабеева выступіла з паведамленнем «Танец і візуальныя формы мастацтва», у якім расказала і паказала спосабы адлюстравання элементаў народнага танца ў мультыплікацыі. Сваі любімыя нацыянальныя танцы прадставіла вядучы бібліятэкар ААФЛіЭФ І.У.Васючэнка. Кульмінацыяй свята стаў майстар-клас па традыцыйных побытавых танцах і этнафоніі рэгіёнаў Беларусі ад студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=33#sigProIdbadf161d0c

 

Кніжная выстава "Фальклор Вялікай Айчыннай вайны"

4 мая 2017 года ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры адбылося адкрыццё кніжнай выставы "Фальклор Вялікай Айчыннай вайны", прычвечанай Дню вялікай перамогі. Наведвальнікі выставы пазнаёміліся з выданнямі беларускага і рускага фальклору ваенных гадоў, а таксама з даследваннямі беларускіх і рускіх фалькларыстаў, прысвечаных гэтай тэматыцы.

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=33#sigProId07ab4c3b05

Святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню

2 сакавіка ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, адбыўся святочны канцэрт прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню.
У канцэрце прыняў удзел вакальна-музычны дуэт: выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ Дзмітрый Каралёў і спявак Сяргей Антонаў. Яны выканалі песні прысвечаныя жанчынам на рускай, беларускай, французскай  і нямецкай мовах.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава  «Каханых жанчынімёны:вобраз жанчыныў літаратуры».

Традыцыйная перадвелікодная выстава

На філалагічным факультэце БДУ, у кабінеце - музеі беларускай культуры  працуе традыцыйная  перадвелікодная выстава. На выставе прадстаўлена духоўная літаратура, абразы, велікодныя яйкі, выкананыя у розных тэхніках, святочныя велікодныя паштоўкі. Галоўная экспазіцыя выставы - работы беларускага майстра Казіміра Карпенка: панагіі і пацеркі.Самыя зацікаўленыя наведвальнікі выставы- студэнты нашага факультэта!