Прэзентацыя беларускага перакладу карэла-фінскага эпасу “Калевала”

10 снежня на філалагічнымфакультэце адбылася прэзентацыя беларускага перакладу карэла-фінскага эпасу “Калевала”, у якой узялі ўдзел перакладчык Якуб Лапатка, выдавец Зміцер Колас, рэдактар перакладу Лявон Баршчэўскі, кіраўнік Аддзялення пасольства Фінляндыі спадар Лаўры Пулала. Падчас сустрэчы была акрэслена роля “Калевалы” для нацыянальнай свядомасці фінаў і для сусветнай літаратуры ў цэлым, азначаны адметнасці беларускага перакладу, зробленага непасрэдна з фінскай мовы. Студэнты рамана-германскага аддзялення даведаліся пра гісторыю беларускай “Калевалы”, адчулі чароўнае гучанне арыгінальнага фінскага тэксту і арганічнасць беларускага перакладу.

Вечарына італьянскай культуры «Bell’Italia»

29 красавіка 2015 г. на філалагічным факультэце адбылася юбілейная, 10-я вечарына італьянскай культуры «BellItalia», якую падрыхтавалі студэнты-італьяністы і выкладчыкі кафедры раманскага  мовазнаўства. Праграма ўключала сцэнічныя пастаноўкі ў выкананні студэнтаў 1-3 курсаў, традыцыйныя італьянскія танцы, сольныя і харавыя нумары.

Японскі вечар

16 лістапада бібліятэка філалагічнага і эканамічнага факультэтаў сумесна з Вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору правялі вечар, прысвечаны культуры і мастацтву Японіі, які праходзіў у рамках сацыяльна-культурнай акцыі «Ноч у бібліятэцы».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта БДУ, юрыдычнага каледжа БДУ і навучэнцы сярэдняй школы № 154, а таксама спецыяльна запрошаны госць, жыхар Японіі, студэнт 4 курса філалагічнага факультэта Кабаяшы Такашы. На вечарыне была прадстаўлена прэзентацыя пра культуру Японіі, кніжная выстава, экспазіцыя японскіх прадметаў, праводзіліся гульні, дэгустацыя японскіх страў. Вечар прайшоў у вельмі цёплай і дружалюбнай атмасферы.

Бібліятэка БДУ. Новыя паступленні

Cпіс новых паступленій у бібліятэку тут.

Круглы стол “Кітайская літаратура ў Беларусі”

18 лістапада ў канферэнц-зале рэдакцыі газеты “Звязда” адбыўся круглы стол “Кітайская літаратура ў Беларусі”. Яго вяла карэспандэнт часопіса “Полымя” Ю. Алейчанка. Абмяркоўваліся разнастайныя пытанні беларуска-кітайскіх культурных сувязяў і традыцый мастацкага перакладу. Ішла гаворка пра спецыфіку мастацкага перакладу з кітайскай мовы на беларускую, абмяркоўваліся выданні кітайскіх аўтараў на беларускай мове: анталогія Міколы Мятліцкага “Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая”, анталогія кітайскай літаратуры ХХ стагоддзя на беларускай мове “Стагоддзе на знаёмства”, кнігі серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая”. Закраналася і кітайская тэма ў беларускіх СМІ, на радыё, у інтэрнэце. У сустрэчы прынялі ўдзел перакладчыкі, навукоўцы, выкладчыкі філфака БДУ: А. Карлюкевіч, Н. Гальпяровіч, М. Хмяльніцкі, М. Кенька, А. Раманоўская, Д. Нічыпарук, Г. Холева, студэнтка А. Сцяпашкіна, магістрант Лі Чжан.  Гаварылася таксама пра кітайскую маўленчую практыку і падрыхтоўку перакладчыцкіх кадраў на прыкладзе кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факульта, пра дзейнасць Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ па ўмацаванню беларуска-кітайскага культурнага ўзаемадзеяння.

Выстава “Гісторыя станаўлення выбарнага права на беларускіх землях”

6 верасня ў 11.00 у холе рэктарата БДУ (Бабруйская 5а) – урачыстае адкрыццё выставы “Гісторыя станаўлення выбарнага права на беларускіх землях”, выстава праводзіцца ў межах праекта “Мая краіна – мая будучыня. Важнасць свядомага выбару”, прысвечанага выбарам дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Ініцыятарамі мерапрыемства сталі: Рэктарат БДУ, ГА “Саюз жанчын БДУ”, першасная арганізацыя БДУ РГА “Белая Русь”. Выстава арганізавана пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея РБ (звыш 147 экспанатаў), Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, Музея гісторыі БДУ. Выстава складаецца з чатырох экспазіцый, якія адлюстроўваюць розныя гістарычныя перыяды станаўлення выбарнага права на беларускіх землях: Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, эпоха БССР, сучаснасць. Усяго будзе прадстаўлена звыш 300 экспанатаў. Выстава будзе суправаджацца падрабязнай прэзентацыяй, якая распавядзе пра гісторыю і сучасны стан выбарнага права, падкрэсліць важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў выбарах, важнасць усвядомленага выбару, ад якога залежыць будучыня нашай краіны. У распрацоўцы канцэпцыі выставы бралі ўдзел: д.ф.н., прафесар БДУ, Старшыня ГА “Саюз жанчын БДУ” Ірына Валер’еўна Казакова, дырэктар Музея гісторыі БДУ Эма Леанідаўна Маліноўская, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Гар’евіч Рыжкоў.

Выстава будзе працаваць з 06.09.2016 па 11.09.2016. Уваход вольны. Папярэдні запіс наведвання груп (не больш за 10 чалавек) – 210-48-36 (Дар’я Ігараўна). Час працы выставы – з 10.00 да 16.30.

Фотавыстава на тэму: "Мінск - мая сталіца"

У медыятэцы філалагічнага і эканамічнага факультэтаў адкрылася фотавыстава на тэму: "Мінск - мая сталіца". 36 фотапрац, аўтарам якіх з'яўляецца Марына Міклашэвіч, прадстаўлены да прагляду да 30 верасня па адрасе вул. К. Маркса, 31, каб 71.

Запрашаем!

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=44#sigProId7bc332b4e0

Прэзентацыя кнігі прафесара С.Я. Ганчаровай-Грабоўскай

30 верасня на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя кнігі прафесара С.Я. Ганчаровай-Грабоўскай «Рускамоўная драматургія Беларусі на мяжы XX-XXI стст. праблематыка, жанравая стратэгія)».

Канцэрт "Беларуская песня для Вас"

ДАРАГІЯ НАШЫ СТУДЭНТЫ!
 
"Запрашаем Вашых паважаных тат і мам, бабуль і дзядуль на канцэрт "Беларуская песня для Вас" 29 верасня ў 18.00 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ па адрасе К.Маркса, 31. У канцэрце прымуць удзел заслужаныя калектывы БДУ: Народны хор "Родніца", ансамбль песні "Тутэйшая шляхта" і інш. 
 
Уваход бясплатны!!! Сардэчна запрашаем!"
 
Канцэрт арганізуецца па ініцыятыве ГА "Саюз жанчын БДУ".

Урачысты канцэрт, прысвечаны 70-годдзю з дня Перамогі кітайскага народа ў Антыяпонскай вайне і Сусветнай антыфашысцкай вайне


27 верасня 2015 года студэнты 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Усходняя філалогія» Лісавік Таццяна, Новаш Святлана, Літвіненка Марыя і Качан Марыя прынялі ўдзел ва Урачыстым канцэрце, прысвечаным 70-годдзю з дня Перамогі кітайскага народа ў Антыяпонскай вайне і Сусветнай антыфашысцкай вайне, арганізаваным Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.