Вечарына італьянскай культуры «Bell’Italia»

29 красавіка 2015 г. на філалагічным факультэце адбылася юбілейная, 10-я вечарына італьянскай культуры «BellItalia», якую падрыхтавалі студэнты-італьяністы і выкладчыкі кафедры раманскага  мовазнаўства. Праграма ўключала сцэнічныя пастаноўкі ў выкананні студэнтаў 1-3 курсаў, традыцыйныя італьянскія танцы, сольныя і харавыя нумары.

Канцэрт "Беларуская песня для Вас"

ДАРАГІЯ НАШЫ СТУДЭНТЫ!
 
"Запрашаем Вашых паважаных тат і мам, бабуль і дзядуль на канцэрт "Беларуская песня для Вас" 29 верасня ў 18.00 у актавай зале філалагічнага факультэта БДУ па адрасе К.Маркса, 31. У канцэрце прымуць удзел заслужаныя калектывы БДУ: Народны хор "Родніца", ансамбль песні "Тутэйшая шляхта" і інш. 
 
Уваход бясплатны!!! Сардэчна запрашаем!"
 
Канцэрт арганізуецца па ініцыятыве ГА "Саюз жанчын БДУ".

Бібліятэка БДУ. Новыя паступленні

Cпіс новых паступленій у бібліятэку тут.

Прэзентацыя зборніка апавяданняў пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч "Яблыкі”

12 кастрычніка ў медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў ФБ БДУ адбылася прэзентацыя зборніка прозы «Яблыкі» супрацоўніка вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору пры філалагічным факультэце БДУ Маргарыты Латышкевіч. Павіншаваць маладую таленавітую пісьменніцу прыйшлі захопленыя яе творчасцю людзі, калегі, у тым ліку і прадстаўнікі рэдакцыі «Маладосць». Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі вялікую выставу творчых і навуковых прац пісьменніцы. На заключэнне Маргарыта Латышкевіч падпісала асобнікі свайго зборніка ўсім жадаючым.

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=55#sigProId094bd04e54

Выстава “Гісторыя станаўлення выбарнага права на беларускіх землях”

6 верасня ў 11.00 у холе рэктарата БДУ (Бабруйская 5а) – урачыстае адкрыццё выставы “Гісторыя станаўлення выбарнага права на беларускіх землях”, выстава праводзіцца ў межах праекта “Мая краіна – мая будучыня. Важнасць свядомага выбару”, прысвечанага выбарам дэпутатаў Нацыянальнага сходу. Ініцыятарамі мерапрыемства сталі: Рэктарат БДУ, ГА “Саюз жанчын БДУ”, першасная арганізацыя БДУ РГА “Белая Русь”. Выстава арганізавана пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея РБ (звыш 147 экспанатаў), Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, Музея гісторыі БДУ. Выстава складаецца з чатырох экспазіцый, якія адлюстроўваюць розныя гістарычныя перыяды станаўлення выбарнага права на беларускіх землях: Полацкае княства, Вялікае Княства Літоўскае, эпоха БССР, сучаснасць. Усяго будзе прадстаўлена звыш 300 экспанатаў. Выстава будзе суправаджацца падрабязнай прэзентацыяй, якая распавядзе пра гісторыю і сучасны стан выбарнага права, падкрэсліць важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў выбарах, важнасць усвядомленага выбару, ад якога залежыць будучыня нашай краіны. У распрацоўцы канцэпцыі выставы бралі ўдзел: д.ф.н., прафесар БДУ, Старшыня ГА “Саюз жанчын БДУ” Ірына Валер’еўна Казакова, дырэктар Музея гісторыі БДУ Эма Леанідаўна Маліноўская, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег Гар’евіч Рыжкоў.

Выстава будзе працаваць з 06.09.2016 па 11.09.2016. Уваход вольны. Папярэдні запіс наведвання груп (не больш за 10 чалавек) – 210-48-36 (Дар’я Ігараўна). Час працы выставы – з 10.00 да 16.30.

Канцэрт, прысвечаны Дню маці

Дарагія жанчыны!
Саюз жанчын БДУ віншуе Вас з надыходзячым Днём маці! Жадаем шчасця и дабрабыту!
Шчыра запрашаем Вас на канцэрт, прысвечаны Дню маці.

Уваход вольны!

Фотавыстава на тэму: "Мінск - мая сталіца"

У медыятэцы філалагічнага і эканамічнага факультэтаў адкрылася фотавыстава на тэму: "Мінск - мая сталіца". 36 фотапрац, аўтарам якіх з'яўляецца Марына Міклашэвіч, прадстаўлены да прагляду да 30 верасня па адрасе вул. К. Маркса, 31, каб 71.

Запрашаем!

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=55#sigProId7bc332b4e0

Прэзентацыя рамана Алены Кісель «Аід, любімец Лёсу»

28.10.2016 у медыятэцы аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў прайшла прэзентацыя кнігі Алены Кісель «Аід, улюбенец Лёсу».

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу «Легенды і міфы Cтаражытнай Грэцыі». Алена Кісель прапанавала наведвальнікам літаратурна-музычнай гасцёўні пагрузіцца ў свет герояў старажытнагрэчаскіх міфаў. Аўтар падрыхтавала прэзентацыю «Вобраз Аіда ў кінематографе», распавяла пра галоўнага героя свайго твора, зачытала некаторыя ўрыўкі з рамана, адказала на пытанні прысутных. Скончылася прэзентацыя інтэлектуальнымі гульнямі па тэме міфалогіі.

View the embedded image gallery online at:
http://philology.bsu.by/by/news/culture?start=55#sigProId4f0e613f23