Тыдзень роднай мовы

21 лютага 2018 г., серада,

1245 – 1415

(аўд. 304)

 

Міжнародны дзень роднай мовы ў БДУ

 

Удзел прымуць:

  • кіраўніцтва ўніверсітэта і факультэта,
  • пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак,
  • курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі,
  • фальклорны калектыў «Мілавіца» Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска (мастацкі кіраўнік Марыя Снітко).

 

Літаратурна-музычная кампазіцыя «У роднай мове – цэлы свет…» прадстаўлена творчымі нумарамі студэнтаў і стажораў на мовах, якія прафесійна вывучаюцца на філалагічным факультэце.

 

22 лютага 2018 г., чацвер,

1115 – 1235

(аўд. 307)

 

Дзень беларускага перакладу

«Святое пісанне беларускім словам»

 

Сустрэча прымеркавана да выдання тэкстаў Новага Запавета і Псалтыра ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

У чым унікальнасць выдання, як працавалі над перакладам Новага Запавета і Псалтыра раскажуць прафесар Іван Аляксеевіч Чарота і выкладчык-метадыст беларускай мовы і літаратуры, выдатнік народнай асветы Беларусі, супрацоўнік групы вучоных-філолагаў пры Мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены па перакладзе рэлігійнай літаратуры на сучасную беларускую літаратурную мову Валянціна Карлаўна Раманцэвіч.

 

23 лютага 2018 г., пятніца,

1245 – 1415

(аўд. 304)

 

Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Філалогія і Я» з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія» і «Славянская філалогія». Студэнтаў чакаюць «Рэкламны», «Вітальны», «Паэтычны», «Эўрыстычны», «Крэатыўны», «Фразеалагічны», «Літаратурны», «Песенны», «Музычны» конкурсы.

 

26 лютага 2018 г., панядзелак,

1115 – 1235

(аўд. 47)

 

Лінгвістычная гасцёўня

«Беларуска-кітайскі дыялог»

 

Водар паэзіі: прэзентацыя творчай дзейнасці гуртка «Дыялог» (кіраўнікі: выкладчыкі кафедры кітайскай філалогіі Г.С. Холева, В.В. Жукавец), зборніка сучаснай кітайскай паэзіі «Пялёсткі хрызантэмы і лотаса» ў перакладзе беларускага паэта Міколы Мятліцкага,

майстар-клас «Этыкет па-кітайску»,

выступленне Фу Сюеін – куратара клуба кітайскай культуры «Цан Цзэ».

 

27 лютага 2018 г., аўторак,

1245 – 1415

(аўд. 62)

 

Лінгвістычна-мастацка-дыскусійная гасцёўня на тэму

«Яны змаглі, а ТЫ зможаш?»

 

Як увасобіць ідэі папулярызацыі беларускай мовы сярод моладзі? Уласным досведам падзеліцца Дзмітрый Гмыза, сузаснавальнік камунікацыйнай кампаніі GBS.