Пасяджэнне дыскусійнага клуб «Cogito»

28 лютага 2017 года на філалагічным факультэце БДУ прайшло чарговае пасяджэнне дыскусійнага клуба «Cogito». Арганізатарамі выступілі кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору Кавалёва Р.М. і загадчык вучэбнага кабінета беларускай філалогіі Лынша В.І. (старшыня арганізацыйнага камітэта).

Праблемнае поле – пазітыўныя, негатыўныя і супярэчлівыя вектары сучаснай фалькларыстыкі, міфалогіі, этналогіі, культуралогіі.

З прывітальным словам выступіў доктар філалагічны навук, прафесар кафедры тэорыі літаратуры Рагойша В.П.

Мадэратары пасяджэння – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай літаратуры БДУ Блішч Н.Л., кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры культуралогіі БДУ Лебедзеў С. Ю., кандыдат культуралогіі, дацэнт, загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ Калацэй В.В.

У працы дыскусійнага клуба прынялі ўдзел: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры беларускай музыкі БДАМ Баранкевіч Л.Ф., д.ф.н., прафесар кафедры тэорыі літаратуры Андрэеў А.М., к.ф.н., дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Прыемка В.В., к.ф.н., дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Запрудскі І.М., к.ф.н., дацэнт кафедры замежнай літаратуры Шахназаран Н.М., к.ф.н., дацэнт кафедры рускай літаратуры Верына У.Ю., к.ф.н., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства Квачак Г. В., загадчык медыятэкі філалагічнага і эканамічнага факультэтаў БДУ Карповіч Ж.С., а таксама студэнты філалагічнага факультэта.