Традыцыйная італьянская вечарына «Bell’Italia»

28 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце адбылася традыцыйная італьянская вечарына «Bell’Italia». У гэтым годзе яна была незвычайная: гэта было ужо дзясятае выступленне студэнтаў і выкладчыкаў спецыяльнасці “італьянская філалогія”, якое супала з дваццацігоддзем адкрыцця спецыяльнасці і пятнаццацігоддзем заснавання кафедры раманскага мовазнаўства. Акрамя гэтага, 2017 год абвешчаны годам Італіі ў Беларусі. На гэтай юбілейнай вечарыне прадэманстравалі свае разнастойныя таленты студэнты ўсіх курсаў. Аматары італьянскай мовы і культуры, якія даўно ведаюць аб гэтым мерапрыемстве, і сёлета з цікавасцю сачылі за праграмай, у якой былі прадстаўлены песні, танцы і тэатральныя сцэнкі з італьянскага жыцця. На вечарыне прысутнічалі і прадстаўнікі італьянскага пасольства.