Да юбілея Бэлы Ахмадулінай

20-21 красавіка ў Тарусе ў Доме літаратараў прайшла Другая міжнародная навуковая канферэнцыя “Творчасць Бэлы Ахмадулінай у кантэксце культуры ХХ стагоддзя”, прысвечаная яе 80-годдзю. Бэла Ахмадуліна любіла Тарусу і лічыла яе значным месцам у сваім жыцці. Тут яна правяла шмат часу і напісала адзін з самых вядомых цыклаў вершаў.

Арганізатарамі навуковага мерапрыемства выступілі філалагічныя факультэты Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М.В. Ламаносава і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навукоўцы вядучых вну Расіі, Беларусі і ЗША абмеркавалі найбольш важныя пытанні паэтыкі і стылю Б. Ахмадулінай,  азначылі новыя падыходы да асэнсавання яе творчых кантактаў і рэцэпцыі вобраза паэта сучаснікамі, а таксама акцэнтавалі адметны статус Тарусы ў культурным кантэксце другой паловы ХХ ст. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

З боку БДУ ў арганізацыі канферэнцыі і яе правядзенні ўдзельнічалі прадстаўнікі кафедры рускай літаратуры: Алешка Т.В., Блішч Н.Л., Скарапанова І.С., Верына У.Ю.