Віншуем!

Віншуем кандыдата філалагічных навук, старшага выкладчыка Алену Аляксандраўну Клімовіч з перамогай яе навуковага праекта ў конкурсе, арганізаваным Міжнародным фондам “Дом навук аб чалавеку” (Францыя) і Цэнтрам франка-расійскіх даследаванняў для маладых навукоўцаў з Расіі, Беларусі, Украіны і Малдовы. Вынікам гэтай перамогі стаў адзін з двух грантаў, вылучаных на двухмесячную стажыроўку, якая дае мажлівасць рэалізаваць прадстаўлены праект у Парыжы.