Праект “Твары сучаснай русістыкі”

Прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства доктар філалагістных навук прафесар Барыс Юсцінавіч Норман  стаў адным з шаснаццаці ўдзельнікаў праекта “Твары сучаснай русістыкі” – пазнавальнай праграмы аб вядучых лінгвістах сучаснасці, арганізаванай Дзяржаўным інстытутам рускай мовы імя А.С.Пушкіна.  У фармаце тэматычнага і партрэтнага інтэрв’ю аб ролі мовы ў развіцці найважнейшых сфер камунікацыі, аб адлюстраванні ў мове культуралагічных, маральных і этычных паняццяў казалі прафесары А.Н.Баранаў, У.І.Карасік, М.А.Крангаўз, Л.П.Крысін, Б.І.Осіпаў, Ю.Я.Прохараў, Рэнатэ Ратмайр, І.А.Сцярнін і іншыя.

У межах праграмы Б.Ю.Норман даў інтэрв’ю прафесару В.С.Ісэрс, у якім прадставіў сваё бачанне актуальных праблем сучаснай русістыкі і магчымых шляхоў іх вырашэння, на “жывых” прыкладах паказаў спецыфіку функцыяніравання рускай мовы на тэрыторыі сучаснай Беларусі, падзяліўся творчымі планамі навуковай дзейнасці.