Вучэбна-метадычны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Методыка навучання кітайскаму іерагліфічнаму пісьму”

У 2017 годзе апублікаваны вучэбна-метадычны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Методыка навучання кітайскаму іерагліфічнаму пісьму” (аўтар – дацэнт кафедры кітайскай філалогіі, к.п.н. Ю.В. Малаткова). На постсавецкай прасторы – гэта ўнікальнае выданне, у якім выяўляюцца лінгвістычныя асаблівасці іерагліфічнага пісьма, раскрываюцца псіхалагічныя заканамернасці засваення кітайскага іерагліфічнага пісьма, сістэматызуюцца кампаненты зместу навучання іерагліфіцы, апісваецца кагнітыўны падыход да навучання іерагліфічнаму пісьму, а таксама прыводзяцца вынікі эксперыментальна-вопытнай праверкі эфектыўнасці распрацаванай методыкі.

Вучэбна-метадычны дапаможнік адрасаваны спецыялістам ў галіне методыкі выкладання замежных моў, лінгвістам, выкладчыкам кітайскай мовы, студэнтам, магістрантам, а таксама ўсім, хто цікавіцца кітайскай мовай і кітайскім іерагліфічным пісьмом.