Семінар маладых літаратараў “Першацвет”

1.03.2018 на філалагічным факультэце БДУ (вул. Карла Маркса, 31, 304 аўд.) пройдзе семінар маладых літаратараў “Першацвет”, зладжаны ў межах ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы.

У семінары прымуць удзел выкладчыкі БДУ, рэдактары рэспубліканскіх друкаваных выданняў, журналісты і пісьменнікі. Запланаваны шэраг тэматычных дакладаў і дыскусія, да якой запрашаюцца не толькі выступоўцы, але і аўдыторыя – студэнты-філолагі, маладыя аўтары.

Спецыяльныя госці семінара – удзельнікі Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”.

Пачатак у 15.50.