ПРЭЗЕНТАЦЫЯ "ІНАВАЦЫІ У СУЧАСНАЙ ФІЛАЛАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ"

Традыцыйна ў сістэму мерапрыемстваў кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ ўваходзяць мерапрыемствы, звязаныя з развіццём культуры прафесійна-працоўнай дзейнасці спецыялістаў-філолагаў. У кантэксце правядзення курсавой падрыхтоўкі ў сістэме дадатковай адукацыі дарослых у другой дэкадзе красавіка 2018 года была арганізавана прэзентацыя "Інавацыі ў сучаснай філалагічнай адукацыі" з настаўнікамі мовы і літаратуры, якія праходзяць планавае павышэнне кваліфікацыі.

Сімвалічна, што ў дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел зацікаўленыя прадстаўнікі студэнтаў філалагічнага факультэта – першага і апошняга курсаў. Так, чацвёртакурснікі (у прыватнасці, студэнтка спецыяльнасці “Руская філалогія” Алёна Ярась), па выніках пераддыпломнай педагагічнай практыкі, абмеркавалі вопыт прымянення цікавых інавацыйных адукацыйных формаў і прыёмаў працы, заснаваных на выкарыстанні гульнявых тэхналогій навучання.

Распавядалася, напрыклад, пра такія захапляльныя віды працы, як прэс-канферэнцыя ад асобы герояў літаратурнага твора (астатнія вучні класа, пераўвасабляючыся ў журналістаў, бяруць у іх інтэрв'ю); лінгвістычная мадыфікацыя гульні "Кракадзіл", якая злучае ў адно слоўны і невербальны кампаненты суразмоўніцтва, калі ўдзельнікі заняткаў імкнуцца з дапамогай мастацтва пантамімы перадаць словы з арфаграфічнымі складанасцямі, і інш.

Такая форма мерапрыемства, забяспечваючы абмен перспектыўным метадычным вопытам, у далейшым можа валодаць пэўнай арганізацыйнай значнасцю для актывізацыі прафесійна арыентаваных намаганняў педагогаў-прадметнікаў.