IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «СВЕТ МОЎ: РАКУРС І ПЕРСПЕКТЫВА»

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта 26 красавіка 2018 адбылася IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «СВЕТ МОЎ: РАКУРС І ПЕРСПЕКТЫВА». Беларускія і замежныя студэнты, магістранты, аспіранты, выкладчыкі мелі выдатную магчымасць абмеркаваць актуальныя праблемы айчыннай і замежнай філалогіі, літаратуры, педагогікі.

Канферэнцыя зарэкамендавала сябе як аўтарытэтная пляцоўка, якая збірае прадстаўнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Удзельнікі канферэнцыі: дактары навук, кандыдаты навук, дактаранты, студэнты. У канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 130 спецыялістаў не толькі з Беларусі, але і Расіі, Францыi, Украіны, Польшчы, Кітая, Славацкай Рэспублікі, Узбекістана. Удзел іншагародніх і замежных спецыялістаў быў арганізаваны ў завочным фармаце.

Значнасць  Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі з кожным годам узрастае. Пра што сведчыць пашырэнне геаграфіі ўдзельнікаў канферэнцыі. Надзвычай актуальнымі з'яўляюцца праблемныя палi канферэнцыі: праблемы сучаснай вышэйшай школы; зносіны на мовах - мовы зносін; мовы ў статыцы і дынаміцы; інавацыйныя метады і тэхналогіі навучання замежным мовам; праблемы мастацкага і навукова тэхнічнага перакладу; мова і літаратура.

Матэрыялы канферэнцыі размяшчаюцца ў электроннай бібліятэцы БДУ, што дазваляе вялікай колькасцi студэнтаў знаёміцца з вынікамі  даследаванняў магістрантаў, выкладчыкаў.