Cвята Вялікай Перамогі

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі на філалагічным факультэце БДУ прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
Адкрытая лекцыя прафесара кафедры тэорыі літаратуры, доктара філалагічных навук Ірыны Валер'еўны Казаковай "Фальклор Вялікай Айчыннай вайны".
Відэа-салон для  студэнтаў-першакурснікаў "Памяць зямлі беларускай" (з фондаў кабінета-музея беларускай культуры).
Урачыстае ўскладанне кветак студэнтамі першага курса беларускай філалогіі  сумесна  з супрацоўнікамі кабінета беларускай культуры філалагічнага факультэта БДУ да Помніка загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны выкладчыкаў і студэнтаў БДУ.