Прэзентацыя кнігі Я. Купалы «“А хто там ідзе?” На мовах свету»

24 мая 2018 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылася прэзентацыя кнігі Я. Купалы  «“А хто там ідзе?” На мовах свету». Адкрываў імпрэзу дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда. Ён адзначыў значэнне кнігі для развіцця беларускай культуры на сучасным этапе. Вяла імпрэзу загадчыца  кафедры тэорыі літаратуры прафесар Т.І. Шамякіна. Яна спынілася на гісторыі стварэння верша Я. Купалам. Надзвычай зацікавіла студэнтаў выступленне доктара філалагічных навук, прафесара, прафесара кафедры тэорыі літаратуры В.П. Рагойшы, які з’яўляецца ўкладальнікам кнігі. Слова з прэзентацыяй кнігі ўзяў і дырэктар выдавецтва БелЭн імя П. Броўкі У.У. Андрыевіч. Ён расказаў пра выданне кнігі і паказаў яе афармленне, шматлікія ілюстрацыі. Затым студэнты-філолагі з розных краін чыталі верш Я. Купалы на беларускай, кітайскай, туркменскай, узбекскай, італьянскай, турэцкай і іншых мовах.