Візіт настаўнікаў беларускай мовы са школ Польшчы

27 чэрвеня 2018 г. у межах праграмы павышэння кваліфікацыі філалагічны факультэт БДУ наведалі настаўнікі беларускай мовы са школ Польшчы. У рамках візіту адбылася стустрэча з дэканам факультэта І.С. Роўда. Пасля гасцям факультэта паказалі галерэю беларускага пісьменства, расказалі пра асноўныя этапы станаўлення беларускага друкарства. Завіталі настаўнікі ў вучэбны фальклорна-этнаграфічны кабінет-музей беларускай народнай культуры, дзе бліжэй пазнаёміліся з культурай Беларусі, традыцыямі, а таксама з некаторымі метадычнымі аспектамі і рэсурсамі выкладання беларускай мовы як замежнай. Паўдзельнічалі ў інтэрактыве музея: кожны атрымаў беларускі сімвал-пажаданне на будучыню. У кабінеце беларускай філалогіі для замежных гасцей былі прачытаныя лекцыі па сучасным беларускім літаратурным працэсе.