Выстава «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі»

На філалагічным факультэце БДУ адкрылася выстава «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі», прысвечаная Году малой радзімы. Выстава арганізавана па выніках конкурсу студэнцкіх даследчых праектаў, які правялі пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь» і ГА «Саюз жанчын БДУ». Праект «Лацінамоўныя надпісы ў храмавай культуры Беларусі» распрацоўваўся студэнтамі спецыяльнасці «Класічная філалогія», якія ў форме прэзентацый прадставілі калекцыі лацінамоўных надпісаў, сабраных у каталіцкіх храмах сваіх родных рэгіёнаў. Надпісы суправаджаюцца перакладам і навуковым апісаннем. У аснову выставы ляглі работы пераможцаў, якімі сталі студэнткі 2-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» В. Скарабагатая, А. Лаўрыновіч (храмы г. Мінска); К. Касцюкова (храмы г. Пінска); Ю. Парфёнава (храмы г. Віцебску); Н. Васіленка, А. Куранкова (храмы г. Брэста і г. Пінска). Кіраўнік праекта – загадчык кафедры класічнай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт В. Г. Пракапчук; рэдактар матэрыялаў выставы – дацэнт кафедры класічнай філалогіі К. А. Тананушка.