Юбілейная сустрэча, прысвечаная 70-годдзю прафесара Т. І. Шамякінай

17 кастрычніка 2018 г. ў медыятэцы філалагічнага факультэта БДУ адбылася імпрэза, прысвечаная 70-гадоваму юбілею загадчыка кафедры тэорыі літаратуры доктара філалагічных навук, прафесара Таццяны Іванаўны Шамякінай. З віншавальнымі словамі выступілі дэкан факультэта прафесар І. С. Роўда, старшыня Саюза жанчын БДУ прафесар І. В. Казакова, прафесары кафедры тэорыі літаратуры І. А. Чарота, В. П. Рагойша, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры Л. Д. Сінькова. Ад Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяну Іванаўну вітаў дацэнт У. А. Навумовіч. Словы падзякі гучалі таксама ад вучняў юбіляра: намесніка дэкана дацэнта П. І. Навойчыка, дацэнта І. М. Запрудскага. Ад вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору шчырыя словы былі выказаны кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам Р. М. Кавалёвай. Імпрэза суправаджалася кніжнай выставай навуковых, перакладчыцкіх і мастацкіх здабыткаў Таццяны Іванаўны. Быў прэдэманстраваны фільм пра жыццё і творчасць Т.І. Шамякінай, якая неаднойчы была названа прысутнымі «легендай філалагічнага факультэта».