Прэзентацыя факсімільнага выдання першага беларускага “Буквара” (1618)

Кафедра гісторыі беларускай мовы запрашае  30 кастрычніка ў 14-30 (аўд. 316) на прэзентацыю факсімільнага выдання першага беларускага “Буквара” (1618), прымеркаванага да 400-годдзя з дня выхаду.

У прэзентацыі прымуць удзел:

Алесь Суша – намеснік дырэктара  Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, каардынатар праекта

Юрый Казакоў – дацэнт гістарычнага факультэта, кандыдат гістарычных навук

Дзянісава Алёна – дацэнт гістарычнага факультэта, кандыдат гістарычных навук

Лявон Казакоў – старшы выкладчык гістарычнага факультэта

Галіна Ціванова – дацэнт філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук

Вольга Праскаловіч – прафесар, доктар педагагічных навук.