“Усеўкраінскі дыктант еднасці”

9 лістапада па запрашэнні пасла Украіны Кізіма І.Ю. у напісанні “Усеўкраінскага дыктанта еднасці”, прымеркаванага да Дня ўкраінскай пісьменнасці і мовы, прынялі ўдзел намеснік дэкана Навойчык П.І., выкладчык украінскай мовы дацэнт Валатоўская Н.А. і студэнты 3 курса спецыяльнасці “славянская (украінская) і беларуская філалогія”. Упершыню напісанне дыктанта на тэрыторыі Украіны ініцыявала ўкраінскае радыё ў 2000 годзе, а сёння, дзякуючы інтэрнэту і тэлебачанню, ён транслюецца ва ўсе краіны свету праз YouTube-канал.

Разам са студэнтамі філалагічнага факультэта дыктант пісалі пасол Украіны Кізім І.Ю., а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары ў Беларусі. Па завяршэнні дыктанта пасол уручыў беларускім студэнтам альманах, прысвечаны жыццю і творчасці славутага песняра Украіны Тараса Шаўчэнкі, былі зроблены памятныя здымкі ля помніка Кабзару.