Адзіны дзень інфармавання

15 лістапада 2018 года на філалагічным факультэце прайшоў Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны наступным тэмам: «Беларускі каравай - 2018: уборка ўраджаю і праца аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь», «Незаконны абарот наркотыкаў як пагроза нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Праблемы наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі».

З дакладам па матэрыялах Адзінага дня інфармавання выступіла старшы выкладчык кафедры тэорыі літаратуры С. І. Крылова. У сваім выступленні на тэму «Беларускі каравай – 2018: уборка ўраджаю і праца аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь» С. І. Крылова спынілася на ключавых момантах развіцця сельскай гаспадаркі і АПК Беларусі, мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу, дзейнасці аграхолдынгаў, а таксама ролі сялянскіх (фермерскіх) і асабістых падсобных гаспадарак у сельскагаспадарчай вытворчасці. Акрамя таго, дакладчык азнаёміла прысутных з матэрыяламі другой тэмы Адзінага дня інфармавання «Незаконны абарот наркотыкаў як пагроза нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Праблемы наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі» С. І. Крылова адзначыла, што «наркаманія – гэта адна з трох галоўных пагроз цывілізацыі − разам з ядзернай вайной і экалагічнай катастрофай», распавяла аб шкодзе, якую дадзеная праблема наносіць дэмаграфічнай, сацыяльнай, эканамічнай і грамадскай бяспецы ўсяго свету і нашай краіны, у прыватнасці. Акрамя таго, азнаёміла прысутных з мерапрыемствамі, якія праводзяцца ва ўніверсітэце, на філалагічным факультэце, грамадскімі аб’яднаннямі, цэнтрамі Здароўя, паліклінікамі, бібліятэкамі, школамі па прафілактыцы наркаманіі сярод моладзі.

У межах Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча калектыву факультэта з начальнікам Галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і фінансаў БДУ – Т. У. Каўшэвіч, якая адказала на пытанні, якія часта адрасуюць упраўленню супрацоўнікі падраздзяленняў універсітэта.