Тэматычная сустрэча-дыялог “Адукацыя ў маім жыцці”

5 снежня 2018 г. у 13.00 (аўдыторыя "Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі" філалагічнага факультэта) на інтэграваваных занятках па методыцы беларускай мовы і літаратуры (4 курс) і культуры акадэмічнай вучобы (1 курс), якія арганізуюцца супрацоўнікамі кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, адбудзецца тэматычная сустрэча-дыялог “Адукацыя ў маім жыцці” з выпускнікамі філалагічнага факультэта. Мяркуецца прысутнасць запрошаных гасцей:

Людміла Рублеўская (1994 г. заканчэння) – пісьменніца, літаратурны аглядальнік газеты “СБ. Беларусь сегодня”;

Анатоль Бутэвіч (1971 г. заканчэння)– беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык;

Уладзімір Фалалееў – намеснік Галоўнага рэдактара “Настаўніцкай газеты”;

Андрэй Стрыгельскі – начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска;

Антон Кныш  –  намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “СШ № 125 г. Мінска”;

Андрэй Акушэвіч (2011 г. заканчэння) – метадыст упраўлення вучэбна-метадычнай работы Акадэміі паслядыпломнай адукацыі;

Мікалай Стула  –  спартыўны каментатар АТН;

Іван Герасімовіч – выкладчык філіяла “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С.Высоцкага” установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі”;

Вольга Стрэха – настаўніца педагагічнай гімназіі № 20 г.Мінска.

Мерапрыемства плануецца і арганізуецца ў мэтах пашырэння магчымасцяў для прафесійнага самавызначэння і самарэалізацыі асобы студэнтаў, стварэння спрыяльных умоў для прафесійна-матывацыйнай падтрымкі і апераджальнай адаптацыі выпускнікоў да будучай прафесіі. Задума мерапрыемства непарыўна звязана з накіраванасцю на асвятленне індывідуальнага вопыту раскрыцця творчых і камунікатыўных здольнасцяў чалавека ў свеце прафесійнай дзейнасці і суразмоўніцтва. Тэматычная сустрэча-дыялог таксама можа аказацца карыснай для ўсталявання дадатковых кантактаў з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў у далейшым працаўладкаванні студэнтаў – і падтрымання наяўнага канструктыўнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва, што належыць да ліку актуальных стратэгічных задач развіцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прадугледжваецца ўдзел у мерапрыемстве выкладчыкаў-стажораў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы, якія вядуць прафесійную падрыхтоўку ў галіне камунікатыўнага развіцця асобы.