Конкурс мастацкага перакладу з кітайскай мовы «Люстэрка слоў»

Кафедра кітайскай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць Конкурс мастацкага перакладу з кітайскай мовы «Люстэрка слоў» сярод навучэнцаў, студэнтаў, слухачоў курсаў.

Асноўнымі мэтаю і задачамі Конкурсу з’яўляюцца папулярызацыя класічнай і сучаснай кітайскай літаратуры; развіццё практыкі літаратурнага перакладу ў Беларусі; садзейнічанне ўмацаванню і развіццю культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Заяўкі на ўдзел у Конкурсе і пераклады прымаюцца ў электронным выглядзе з 15.12.2018 г. по 01.03.2019 г. уключна на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

З Палажэннем аб Конкурсе можна азнаёміцца тут.

Тэксты для мастацкіх перакладаў тут.

Пераможцы Конкурсу будуць вызначаныя па выніках працы журы да 20.03. 2019 г. Вынікі Конкурсу будуць размешчаны на сайце філалагічнага факультэта (philology.bsu.by) 22.03.2019 г.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэл. 327 - 63 - 78, або на кафедры кітайскай філалогіі (вул. К. Маркса, 31, аўд. 58).