Лекцыя-майстар-клас прафесара інстытута германістыкі ўніверсітэта ім. Ф. Шылера (г. Йена, ФРГ) д-ра Евы Сімоны Шыдэрмайр

6 снежня 2018 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылася лекцыя-майстар-клас прафесара інстытута германістыкі ўніверсітэта ім. Ф. Шылера (г. Йена, ФРГ) д-ра Евы Сімоны Шыдэрмайр на тэму «Праца з літаратурнымі тэкстамі пры выкладанні нямецкай мовы як замежнай». Мерапрыемства праводзілася падчас візіту ў межах праграмы «Усходняе партнёрства», па якой на працягу некалькіх гадоў вядзецца супрацоўніцтва паміж названым інстытутам і кафедрай нямецкага мовазнаўства. На лекцыі прысутнічалі выкладчыкі кафедры і студэнты спецыяльнасці «Нямецкая філалогія». Прафесар Е.- С. Шыдэрмайр пазнаёміла аўдыторыю з найноўшымі тэарэтычнымі падыходамі да методыкі выкарыстання літаратурных тэкстаў пры навучанні замежнай мове ў ВНУ, паказала на практыцы, як выкарыстоўваюцца апісаныя прыёмы і метады, задзейнічаўшы для гэтага прысутных студэнтаў і выкладчыкаў.