Cустрэча з аўтарам падручнікаў па італьянскай мове Габрыэлай Дзебета

6 лютага на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча з аўтарам падручнікаў па італьянскай мове Габрыэлай Дзебета ў рамках штогадовай Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Семінар адбыўся дзякуючы супрацоўніцтву выдавецкага дома "Loescher", Пасольства Італіі ў Мінску і кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

У дыскусіі прынялі ўдзел выкладчыкі з розных краін, прадстаўнікі беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх школ і ўстаноў вышэйшай адукацыі. Лектар падзялілася аўтарскай методыкай стварэння комплексу практыкаванняў для навучання італьянскай мове на прыкладзе падручнікаў "Caleidiscopio italiano", "La lingua italiana e le sue regole", адказаўшы на пытанні «што вывучаць», «як вывучаць», «калі вывучаць». Размова ішла аб структуры падручніка, пра складанасці апрацоўкі аўтэнтычнага матэрыялу і аб дасягнутых выніках.