Cерыя майстар-класаў па італьянскай мове для дзяцей

8 лютага ў межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу на стэндзе Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Мінску і выдавецтва «Loescher» адбылася серыя майстар-класаў па італьянскай мове для дзяцей. Чатыры міні-заняткі працягласцю 15 хвілін кожнае правялі студэнты 5 курса спецыяльнасці «Рамана-германская (італьянская) філалогія» Андрэева А., Літоўская Н., Аўчыннікаў В. і Парашчанка Д. пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры раманскага мовазнаўства  Панцялеенка А. А. На занятках дзеці вывучылі назвы кветак, садавіны і гародніны на італьянскай мове, пагулялі, выкарыстоўваючы набытыя веды. Майстар-класы прайшлі ў займальнай форме, выклікалі вялікую зацікаўленасць і новыя ўражанні як у саміх студэнтаў, так і ў дзяцей. З гэтага бачна, што мерапрыемствы дадзенага характару накіраваны на распаўсюджванне інтарэсу да вывучэння італьянскай мовы і папулярызацыі італьянскай культуры.