Аспірант кафедры гісторыі беларускай літаратуры – пераможца Міжнароднага літаратурнага конкурсу

Аляксандр Яфімаў, аспірант кафедры гісторыі беларускай літаратуры, стаў пераможцам Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Першацвет». Арганізатары гэтага творчага конкурсу  – Міністэрства інфармацыі Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У творчым спаборніцтве бралі ўдзел прадстаўнікі з Беларусі, Украіны, Расіі і Іспаніі, было пададзена больш як 100 заявак. Аляксандр Яфімаў увайшоў у шэраг лепшых празаікаў, яго творы змешчаны ў калектыўны зборнік «Першацвет», які выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» і быў прэзентаваны на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая прайшла з 6 па 10 лютага.