Міжнародны навукова-метадычны анлайн-семінар «Актуальныя пытанні класічнай філалогіі»

Міжнародны навукова-метадычны анлайн-семінар «Актуальныя пытанні класічнай філалогіі» адбыўся 15 сакавіка 2019 г. у кабінеце грэчаскай філалогіі (філалагічны факультэт БДУ).

Вэбінар аб’яднаў спецыялістаў па класічнай філалогіі  з МДУ імя М.В. Ламаносава (г. Масква), ПетрДУ (г. Петразаводск), КФУ імя У.І. Вярнадскага (г. Сімферопаль) і БДУ. Праблемнае поле вэбінара ˗ новыя формы і метады ў выкладанні класічных моў у сучасным свеце.

Ад БДУ выступіла праф. Н.Б. Мячкоўская з дакладам «Грэка-лацінскія кантынуанты: лёсы слоў як дакументы гісторыі і як факты лінгвістыкі ўніверсалій», у якім расказала пра спецыфіку новага курса для магістрантаў «Грэка-лацінская тэрміналогія ў сучаснай навуковай лексіцы». Дац. В.Г. Пракапчук і дац. К.А. Тананушка ў дакладзе «Выкарыстанне магчымасцей дыстанцыйнага навучання пры выкладанні дысцыпліны “Лацінская мова” (на прыкладзе спецыяльнасці “Беларуская філалогія”)» падзяліліся вопытам працы на адукацыйным партале філалагічнага факультэта (https://eduphil.bsu.by) з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (прэзентацыя).

Удзельнікі анлайн-семінара пагадзіліся, што ў выкладанні класічных моў наспела неабходнасць выйсця за межы традыцыйнай схемы навучання і больш шырокага ўжывання новых форм і метадаў, у прыватнасці, выкарыстання эўрыстычных заданняў пры арганізацыі кіраванай самастойнай працы ў дыстанцыйнай форме.