Круглы стол «Роля жанчыны ў захаванні нацыянальных традыцый і сямейных каштоўнасцей»

ГА «Саюз жанчын БДУ» запрашае прыняць удзел у працы круглага стала «Роля жанчыны ў захаванні нацыянальных традыцый і сямейных каштоўнасцей», які адбудзецца 10 красавіка 2019 г. 16.00, г. Мінск, К. Маркса 31, аўдыторыя 210.

У межах круглага стала прагучаць даклады навукоўцаў з філалагічнага, гістарычнага факультэтаў, ФФСН БДУ. Мэта мерапрыемства – актуалізаваць праблему ўкладу жанчын у захаванне і перадачу нацыянальных традыцый, паказаць значэнне іх прац у рэалізацыі задач сацыяльнага развіцця і дэмаграфічнай палітыкі, фарміраванні каштоўнаснай асновы выхавання новага пакалення. Дадзены круглы стол – адно з юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 20-годдзя ГА «Саюз жанчын БДУ». Па выніках працы круглых сталоў і дыскусій будзе выдадзены электронны дэпаніраваны зборнік навуковых матэрыялаў і размешчаны ў электроннай бібліятэцы БДУ.