Стажыроўка выкладчыкаў кафедры раманскага мовазнаўства ў Мілане

З 1 па 6 красавіка 2019 года выкладчыкі кафедры раманскага мовазнаўства (заг. кафедры Панцялеенка А.А., дацэнт Салеева М.В. і ст. выкладчык Івановіч К.А.) прайшлі стажыроўку ў Istituto Dante Alighieri di Milano, які з’яўляецца дзяржаўным цэнтрам па міжнароднай сертыфікацыі італьянскай мовы, а таксама валодае ліцэнзіяй універсітэта г. Сіены на правядзенне курсаў павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў.

Падчас стажыроўкі выкладчыкі атрымалі магчымасць азнаёміцца з асаблівасцямі вучэбна-метадычнай і навуковай працы цэнтра і тэндэнцыямі ў галіне сучаснай адукацыі ў Італіі, абмеркаваць цяжкасці ў выкладанні раманскіх моў кітайскім студэнтам, абмяняцца вопытам па выкарыстанні інавацыйных метадаў, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій электроннага навучання. Удзел у рабоце стажыроўкі дазволіў дасягнуць дамоўленасцей:

– аб выдзяленні бясплатных двухтыднёвых стажыровак для лаўрэатаў алімпіяды па італьянскаq мове, якая праводзіцца кафедрай раманскага мовазнаўства;

– аб запрашэнні калег з Італіі для вочнага і дыстанцыйнага ўдзелу ў мерапрыемствах філалагічнага факультэта: канферэнцыях, круглых сталах, семінарах;

– аб распрацоўцы сумесных навуковых праектаў.