На педагагічных і рытарычных пляцоўках Рэспубліканскай выставы: да вопыту ўдзелу філалагічнага факультэта БДУ

У межах работы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па актуальных напрамках развіцця сучаснай агульнафілалагічнай і камунікатыўнай культуры навучэнцаў, актывізацыі ўзаемасувязяў паміж рознымі ўзроўнямі адукацыйнай сістэмы кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры прыняла ўдзел у наведванні і рабоце XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі з 16 па 19 красавіка 2019 г. Выкладчыкі кафедры ўдзельнічалі ў падборы выданняў для экспазіцыі, у арганізацыі наведвання выставы студэнтамі і ў працы журы (сумесна з кафедрай рускай мовы) рэспубліканскага конкурсу рытарычнага майстэрства навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які быў прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Конкурс быў арганізаваны пры падтрымцы Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску. Праводзіўся прафесійны аналіз разнастайных змястоўных, структурных, моўных, выканальніцкіх бакоў у выступленнях вучняў школ і гімназій, ступені выразнасці, пераканаўчасці, арыгінальнасці вучнёўскіх выказванняў.

Вывучаны перспектыўны педагагічны і маўленчы вопыт можа знайсці адлюстраванне на занятках са студэнтамі розных спецыяльнасцяў па методыках выкладання філалагічных дысцыплін, рыторыцы, тэхніцы маўлення, тэорыі рытарычных жанраў і  іншых вучэбных дысцыплін універсітэцкай рыторыка-метадычнай падрыхтоўкі.