ІІ тур конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя»

Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ сумесна з рэдакцыяй часопіса «Маладосць» пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі аб’яўляе ІІ тур конкурсу біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

З умовамі і патрабаваннямі знаёміць Інструкцыя, размешчаная на сайтах арганізатараў.

Спіс пісьменнікаў на ІІ тур, які змяшчае 12 пазіцый, прыводзіцца у Дадатку 1 да Інструкцыі.

Прыём заявак ад удзельнікаў з 22 красавіка па 31 ліпеня 2019 года. Форму заяўкі глядзіце ў Дадатку 2 да Інструкцыі.

Прыём тэкстаў адбываецца з 1 мая па 31 кастрычніка 2019 года.

Заяўкі і творы прымаюцца на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Пераможцамі конкурсу будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы. Узнагароджванне адбудзецца падчас урачыстай цырымоніі. Пераможцы атрымаюць дыпломы, падарункі і грашовыя прэміі. Лепшыя конкурсныя творы будуць змешчаны у зборніку, выданне якога плануецца ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», або будуць надрукаваны на старонках часопіса «Маладосць».

Даведачная інфармацыя.

Кантакты:

Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Запрудскі Ігар Мікалаевіч, дацэнт, +375 29 636 47 01, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.