Міжнародная навуковая канферэнцыя «Кітайска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі: гісторыя і сучаснасць»

17-18 мая 2019 г. кафедра кітайскай філалогіі пры падтрымцы Кітайскага культурнага цэнтра ў Мінску праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Кітайска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі: гісторыя і сучаснасць”. У рабоце гэтага навуковага форума прымуць удзел больш за 50 навукоўцаў, выкладчыкаў, магістрантаў і студэнтаў з Рэспублікі Беларусь, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звернуцца прарэктар па навуковай рабоце БДУ В.Р. Сафонаў, дэкан філалагічнага факультэта І.С.Роўда, першы сакратар Пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь Чжан Хунвей, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ А.А. Тозік і іншыя ганаровыя госці.

З праграмаю канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.

Па выніках работы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Кітайска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі: гісторыя і сучаснасць” будзе апублікаваны зборнік навуковых прац.