На філалагічным факультэце адбылася праграма павышэння кваліфікацыі «Лацінская мова і ўводзіны ў антычную культуру»

З 17 па 25 чэрвеня 2019 года на філалагічным факультэце прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі «Лацінская мова і ўводзіны ў антычную культуру».

Праграма курсаў была распрацавана кафедрай класічнай філалогіі сумесна з факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыяльна для выкладчыкаў лацінскай мовы ўстаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Слухачамі курсаў сталі выкладчыкі лацінскай мовы з Брэста, Гомеля, Мінска, Магілёва, Слуцка, Новасібірска. Лекцыі і практычныя заняткі былі прысвечаны гісторыі старажытнагрэчаскай мовы, рэцэпцыі антычнай культуры, лацінскай лексікалогіі ў дыяхранічным аспекце, лацінскай медыка-біялагічнай тэрміналогіі, методыцы выкладання лацінскай мовы ў сістэмным аспекце (лектары – праф. А.В. Гарнік, дац. В.Г. Пракапчук, дац. А.У. Кірычэнка, дац. К.В. Стрыга). Слухачы адзначылі актуальнасць і спецыялізаваны характар праведзеных курсаў павышэння кваліфікацыі, а таксама высокі прафесіяналізм лектараў.