Адкрыты ўрок па італьянскай мове для дзяцей і падлеткаў

Кафедра раманскага мовазнаўства запрашае на адкрыты ўрок па італьянскай мове для дзяцей і падлеткаў, які адбудзецца 13 кастрычніка ў 10.00 па адрасе вул. Гікала, 4. Мерапрыемства праводзіцца сумесна з Мінскай абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна і ANILS (Associazione Nazionale Lingue Straniere) пад патранажам Пасольства Італіі ў Мінску. У ходзе семінара студэнты творчага аб’яднання «Педагагічная майстэрня» філалагічнага факультэта БДУ прапануюць серыю майстар-класаў па італьянскай мове пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў з Італіі і Беларусі. У цікавай і забаўляльнай форме ўдзельнікі засвояць формулы італьянскага вітання, даведаюцца пра цікавыя факты з гісторыі Італіі, навучацца рабіць падарункі з італьянскім каларытам.