Прэзентацыя падручніка “Введение в славянскую филологию”

18 кастрычніка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя падручніка “Введение в славянскую филологию”, прымеркаваная да святкавання 80-годдзя філалагічнага факультэта БДУ.

 Падручнік напісаны калектывам аўтараў, сярод якіх выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, а таксама супрацоўнікі Інстытута славістыкі Венскага ўніверсітэта. Падручнік з’яўляецца абноўленым варыянтам кнігі “Введение в славянскую филологию” А.Я. Супруна, асобныя часткі якой уключаны ў прадстаўленым выданні. Вопытам працы над падручнікам падзяліліся А. А. Кожынава, А. М. Калюта, Г. Г. Крэчмар, Н. В. Івашына. У ліку ганаровых гасцей на прэзентацыі прысутнічала жонка А. Я. Супруна прафесар МДЛУ Г. П. Кліменка.