На філалагічным факультэце адбудуцца адкрытыя лекцыі прафесара І. А. Сцерніна

Доктар філалагічных навук прафесар Іосіф Абрамавіч Сцярнін прачытае адкрытыя лекцыі на філалагічным факультэце БДУ.

Прафесар І. А. Сцярнін – дырэктар Цэнтра камунікатыўных даследаванняў Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства і стылістыкі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі, член савета Расійскай псіхалінгвістычнай асацыяцыі, старшыня Варонежскай асацыяцыі экспертаў-лінгвістаў, член міжнароднай прагмалінгвістычнай асацыяцыі.

Сфера навуковых інтарэсаў прафесара І. А. Сцерніна – тэорыя мовы, тэорыя маўленчай камунікацыі, кантрастыўная лінгвістыка, кагнітыўная лінгвістыка, маўленчае ўздзеянне, камунікатыўныя паводзіны народаў свету, псіхалінгвістыка, мова і мысленне, лінгвакрыміналістыка, псіхалінгвістычная лексікаграфія.

Тэмы і расклад лекцый:

  1. Псіхалінгвістыка і семантыка – 17 кастрычніка 12.45, аўд. 304.
  2. Стасункі з мужчынамі і жанчынамі – 17 кастрычніка 14.25, аўд. 304.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!