Міжнародная канферэнцыя “Руская мова: сістэма і функцыянаванне” адбылася на філалагічным факультэце

16–17 кастрычніка 2019 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася VІІI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Руская мова: сістэма і функцыянаванне (да 80-годдзя філалагічнага факультэта БДУ)”.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Аўстрыі, В’етнама, Італіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі агульнай колькасцю 68 чалавек. Сярод замежных удзельнікаў больш за ўсё навукоўцаў было з Расіі (гг. Масква, Арол, Варонеж, Майкоп, Ніжні Ноўгарад, Перм, Санкт-Пецярбург, Томск).

Удзельнікі канферэнцыі прадстаўлялі наступныя ВНУ і навукова-даследчыя інстытуты: Інстытут славістыкі Венскага ўніверсітэта, Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя І. Канта, Познаньскі ўніверсітэт імя А. Міцкевіча, Універсітэт знешняга гандлю г. Ханоя, Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.І. Герцэна, Пермскі дзяржаўны гуманітарна-педагагічны ўніверсітэт, Нацыянальны даследчы Томскі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны даследчы Ніжагародскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.І. Лабачэўскага, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава,  Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт, Арлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя І.С. Тургенева; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», УА ФПБ Міжнародны ўніверсітэт «МІПСА», Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы.

На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам выступілі прарэктар БДУ па навуковай рабоце прафесар В.Р. Сафонаў, спецыяліст Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва Н.І. Іпацьева, дэкан філалагічнага факультэта прафесар І.С. Роўда.

16 кастрычніка на пленарным пасяджэнні свае даклады прадставілі прафесары А.А. Лукашанец (Мінск), А. Крэчмер (Вена), Е.А. Чашчына (Познань), Е.І. Кастандзі (Тарту), В.М. Мусатаў (Арол), І.А. Сцярнін (Варонеж), Ц.Б. Радбіль (Ніжні Ноўгарад), І.С. Роўда (Мінск), Б.Ю. Норман (Мінск), Т.М. Валынец (Мінск), А.М. Калюта (Мінск), В.Д. Старычонак (Мінск).

17 кастрычніка праходзіла работа секцый па наступных навуковых напрамках:

  1. Руская мова ў дыяхранічным аспекце.
  2. Праблемы семантычнай інтэрпрэтацыі і намінацыі.
  3. Граматыка сучаснай рускай мовы: праблемы і перспектывы развіцця.
  4. Камунікатыўна-прагматычныя і кагнітыўныя аспекты вывучэння мовы.
  5. Новыя тэхналогіі ў выкладанні рускай мовы.
  6. Руская мова ў сучасным свеце: дынаміка моўных кантактаў.

Канферэнцыя прайшла на высокім навуковым узроўні. Прынята рашэнне працягваць правядзенне падобных канферэнцый, паколькі яны даюць магчымасць паглыбляць веды па рускай мове, яе гісторыі і сучасным стане, дазваляюць маладым лінгвістам апрабаваць свае даследаванні і садзейнічаюць умацаванню навуковых сувязей паміж лінгвістамі свету.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.