XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «ІДЭІ. ПОШУКІ. РАШЭННІ»

Запрашаем прыняць удзел у XIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «ІДЭІ. ПОШУКІ. РАШЭННІ», якая адбудзецца 22 лістапада 2019 года на кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Канферэнцыя зарэкамендавала сябе як аўтарытэтная пляцоўка, якая збірае прадстаўнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

Значнасць канферэнцыі, пад час якой праводзіцца канструктыўнае абмеркаванне перспектыўных і актуальных праблем выконваемых даследаванняў па філалогіі, літаратуразнаўстве, педагогіцы, з кожным годам узрастае. У прыватнасці, надзвычай актуальнымі з'яўляюцца праблемныя палі канферэнцыі: камунікацыя на мовах – мовы зносін; мовы ў статыцы і дынаміцы; інавацыйныя метады і тэхналогіі навучання замежным мовам; праблемы мастацкага і навукова-тэхнічнага перакладу; мова і літаратура. Больш падрабязная інфармацыя тут