На кафедры класічнай філалогіі адзначылі Каляды і Новы год

10 студзеня ў кабінеце грэчаскай філалогіі адбылася традыцыйная Калядная сустрэча.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры класічнай філалогіі, студэнты 3-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія», навучэнцы Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа са сваім выкладчыкам лацінскай мовы Ю. С. Пузанайтэ. Пачалася сустрэча з падрыхтаванай вядучым спецыялістам кабінета грэчаскай філалогіі, дацэнтам В. С. Зарэмба захапляльнай віктарыны пра традыцыі святкавання Каляд і Новага года ў Грэцыі. У віктарыне з вялікай цікавасцю і энтузіязмам паўдзельнічалі студэнты-класікі і навучэнцы медыцынскага каледжа.

Свята Божага Нараджэння – адно з найважнейшых у Грэцыі, з якім связана мноства трыдыцый і звычаяў. Успомнілі і беларускія калядныя традыцыі, выявіўшы шмат агульнага ў грэчаскай і беларускай абраднасці. Сустрэча працягнулася імправізаваным канцэртам, на якім прагучалі калядныя песні на грэчаскай і беларускай мовах.

Мерапрыемства з’яўляецца традыцыйным. Упершыню ў ім прынялі ўдзел запрошаныя госці. Арганізатар мерапрыемства – вядучы спецыяліст кафедры класічнай філалогіі, дацэнт В. С. Зарэмба. Адказны за музыкальную частку мерапрыемства – дацэнт Я. У. Прыстаўка.