Першыя заняткі ў школе юнага філолага

25.01.2020 г. у 12.00 (210 аўд.) адбыліся першыя заняткі ў школе юнага філолага.

Будучыя філолагі-русісты сістэматызуюць свае веды па рускай мове і літаратуры; лінгвісты адкрыюць невядомыя таямніцы беларускай і іншых славянскіх моў; юныя лаціністы пазнаёмяцца са старажытнымі мовамі і антычнай культурай, навучацца бачыць антычныя вытокі ў лексіцы і фразеалогіі розных моў; юныя кітаязнаўцы даведаюцца аб мастацтве каліграфіі, кітайскім этыкеце, рэлігіі, традыцыях; слухачы напрамку «італьяністыка» вывучаць асновы італьянскай мовы, культуру краіны.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя навучэнцы школ, гімназій і ліцэяў. Навучанне бясплатнае. Тэлефон для даведак: (+375 17) 222-36-02. Для запісу неабходна папярэдне запоўніць заяву http://philology.bsu.by/by/abturyentu/shkola-unaga-filolaga/1692-blank-zayavy

Расклад на люты