На філалагічным факультэце адбудзецца цыкл адукацыйных мерапрыемстваў

З 12 лютага па 26 сакавіка 2020 г. на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца цыкл адукацыйных мерапрыемстваў у сумешчаным фармаце лекцыі і дыскусіі з удзелам Джорджа Полглейс-Карасцялёва / George Polglase-Korostelev, студэнта Універсітэта Бата, Англія / University of Bath, England.

Лекцыі-дыскусіі будуць праходзіць у аўдыторыі 210. Працоўная мова – англійская. Тэмы і расклад лекцый:

  1. Брытанская сістэма вышэйшай адукацыі. Уладкаванне на працу пасля ўніверсітэта / British higher education system. Ways to get a job after university – 12 лютага, 11:15; 13 лютага, 14:25.
  2. Брытанская культура і стэрэатыпы. Нацыянальная кухня / British culture and stereotypes. National cuisines – 19 лютага, 11:15; 20 лютага, 14:25.
  3. Славутыя месцы Вялікабрытаніі. Знакамітыя і малавядомыя месцы Лондана / Places to visit in Great Britain. Famous and unknown places of interest in London – 26 лютага, 11:15; 27 лютага, 14:25.
  4. Фестывалі, святы і папулярныя падзеі ўАнгліі, Уэльсе, Шатландыі і Паўночнай Ірландыі / Festivals, holidays and popular events in England, Wales, Scotland and Northern Ireland – 4 сакавіка, 11:15; 5 сакавіка, 14:25.
  5. Палітыка Вялікабрытаніі. Пяцёрка самых папулярных палітычных дзеячаў / British politics. Top five famous politicians. 11 сакавіка, 11:15; 12 сакавіка,14:25.
  6. Брытанская моладзь / British youth – 18 сакавіка, 11:15; 19 сакавіка, 14:25.
  7. Удзел у праграмах абмену студэнтамі: мэты і дасягненні / Participation in student exchange programmes: goals and accomplishments – 25 сакавіка, 11:15; 26 сакавіка, 14:25.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Дадатковая інфармацыя – па тэлефоне (8017) 327-50-10, кафедра англійскага мовазнаўства.