З 21 па 27 лютага на філалагічным факультэце прайшоў Тыдзень роднай мовы

У пятніцу 21 лютага, Міжнародны дзень роднай мовы, адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы. З вітальнымі словамі перад студэнтамі, выкладчыкамі і гасцямі факультэта выступілі першы прарэктар БДУ доктар педагагічных навук Дзмітрый Георгіевіч Мядзведзеў, дэкан філалагічнага факультэта доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце «Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, доктар лінгвістыкі Цукубскага ўніверсітэта, навуковы супрацоўнік Універсітэта Хакайда Цэнтра славянска-еўразійскіх даследаванняў Японіі Сіёры Кіёсава, намеснік старшыні Беларускага фонда культуры, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст Анатоль Іванавіч Бутэвіч, доктар філалагічных навук, прафесар, кавалер ордэна Францыска Скарыны Вячаслаў Пятровіч Рагойша.

Да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы з музычным віншаваннем далучыліся выхаванцы Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: дуэт цымбалістаў класа выкладчыка Марыі Анатольеўны Кучынскай у складзе Алесі Старухінай і Лізаветы Ларыёнавай; вакальны дуэт вучняў 4 класа Макара Аляксеенкава і Сямёна Агіенкі, а таксама хор «Званочкі» пад кіраўніцтвам Юрыя Алегавіча Казакевіча.

Пасля прывітальных слоў і музычнага віншавання гледачам была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя «Аддайце належнае роднаму слову, каб род беларускі не згас...», якая паэтычна распавяла пра гісторыю беларускай мовы, яе ролю ў сучасным свеце, а таксама пра значэнне роднай мовы, роднага слова для кожнага чалавека. У выкананні студэнтаў філалагічнага факультэта прагучалі вершы  знакамітых беларускіх паэтаў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанкі, Васіля Зуёнка, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Карызны, Міхася Пазнякова, Навума Гальпяровіча і іншых, а таксама песні на вершы нашых класікаў.

Прысутныя мелі шчаслівую магчымасць зазірнуць у вытокі роднай мовы і адчуць яе невычэрпныя магчымасці, узгадаць імёны, якія з’яўляюцца сімвалам творчага генію і духоўнага ўзлёту беларускага народа, візітоўкай нашай краіны – Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Францішка Багушэвіча, дзейнасць якіх шмат у чым вызначыла нацыянальную спецыфіку і асноўныя напрамкі будучага развіцця нашай мовы і культуры; павучыцца беларускасці ў класікаў, адчуць асалоду ад судакранання з мілагучным беларускім словам і аддаць даніну павагі роднай мове.

У святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы прынялі ўдзел і замежныя студэнты і стажоры філалагічнага факультэта з Расіі, Туркменістана, Балгарыі, Чэхіі, Турцыі, Егіпта, Кітая, Карэі, Японіі, у выкананні якіх прагучалі вершаваныя радкі на іх родных мовах.

У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, бо кожная з іх унікальным чынам адказвае прызначэнню чалавека і кожная ўяўляе жывую спадчыну, да якой мы павінны ставіцца сур’ёзна і зберагаць.

філфак 0

філфак 1

філфак 2

філфак 3

філфак 4

філфак 5

філфак 6

філфак 7.1

філфак 7

філфак 8.1

філфак 8.3

філфак 10

філфак 11

філфак 12

філфак 13.00

філфак 13.0

філфак 14

Пасля ўрачыстага адкрыцця Тыдня роднай мовы 21 лютага прайшла літаратурная сустрэча беларускіх і замежных пісьменнікаў «Дыялог праз творчасць».

У суботу, 22 лютага, адбылася творчая сустрэча «Пераклад суседзіць душы» з Аленай Лянкевіч, якая распавядала пра асаблівасці і спецыфіку мастацкага перакладу на беларускую мову ў сітуацыі двухмоўя.

сустрэча

Панядзелак, 24 лютага, адзначаны творчай вечарынай, прымеркаванай да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, у якой прынялі ўдзел паэт Леанід Дранько-Майсюк і паэтэса Наталля Давыдзенка, укладальнік і выдавец дзённікаў Рыгора Барадуліна.

У аўторак, 25 лютага, прайшлі рэспубліканскія навуковыя чытанні, прысвечаныя 90-годдзю з дня нараджэння прафесара Леаніда Іванавіча Бурака.

У сераду, 26 лютага, адбылася прэзентацыя кнігі доктара філалагічных навук, прафесара, кавалера ордэна Францыска Скарыны Вячаслава Пятровіча Рагойшы «Верш. Паэзія».

27 лютага святочныя мерапрыемствы завяршыла інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Філалогія і Я». Першакурснікі спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія», «Славянская філалогія» спаборнічалі ў васьмі творчых намінацыях (рэкламны, вітальны, мовазнаўчы, літаратуразнаўчы, бліц, паэтычны, музычны і эўрыстычны конкурсы). Заслужаную перамогу атрымала група студэнтаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

гульня 1

гульня 2

гульня 3

гульня 4

гульня 6

гульня 7

гульня 8

У праграму Тыдня роднай мовы ўвайшоў шэраг мерапрыемстваў, арганізаваных і праведзеных супрацоўнікамі кафедры беларускага мовазнаўства на іншых факультэтах БДУ. Так, некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, былі праведзены разам з выкладчыкамі кафедры тэорыі і практыкі перакладу, кафедры культуралогіі і кафедры дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый.

17 лютага сярод студэнтаў І курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)» быў праведзены конкурс эсэ «Захавай маю мову, чарговы наш век», пераможцамі ў якім сталі: Ляшкевіч Алена (1 месца), Сямёнаў Дзяніс (2 месца), Ляневіч Кацярына (3 месца), Казырыцкая Таццяна (4 месца).

ФСК 1

20 лютага студэнты І курса спецыяльнасці «Культуралогія» сустрэліся з Аленай Лянкевіч, якая падзялілася вопытам перакладу папулярнага рамана пра Гары Потара на беларускую мову.

ФСК 2

ФСК 3

З 14 па 20 лютага для студэнтаў І курса спецыяльнасці «Дызайн (камунікатыўны)» праводзіўся конкурс шрыфтавых і каліграфічных работ «Ў», удзельнікі якога мелі магчымасць прадставіць аформленыя выказванні пра беларускую мову. Па выніках конкурсу ўзнагароды атрымалі Еўдакімовіч Паліна і Дзямешка Кірыл.

viber image 2020 03 04 10 11 30

ФСК 6

18 лютага студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі сустрэліся з паэтам, перакладчыкам і музыкантам Віталём Рыжковым.

21 лютага студэнты факультэтэта філасофіі і сацыяльных навук паслухалі лекцыю на актуальную тэму «Трасянка як сродак маўленчай камунікацыі», якую прачытаў дацэнт С. Запрудскі.

22 лютага студэнты І курса факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій адзначылі Дзень роднай мовы сустрэчай з прафесарам І. Гапоненка ў межах гутаркі-прэзентацыі «На Беларусі ўсе Марусі: З гісторыі беларускіх асабовых уласных імёнаў», падчас якой гаворка ішла пра паходжанне і асаблівасці выкарыстання ўласных імёнаў і прозвішчаў.

ФРФіКТ 1

ФРФіКТ 2

ФРФіКТ 3

ФРФіКТ 4

ФРФіКТ 5

24 лютага для студэнтаў І курса механіка-матэматычнага факультэта старшы выкладчык А. Муравіцкая прачытала пазнавальную лекцыю «Беларуская мова сярод іншых моў свету».

24 лютага на гістарычным факультэце да Дня роднай мовы адчынілася «Гасцёўня ў цёткі Ларысы», арганізаваная дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Ларысай Гедзімін. Гэтым разам у госці завітаў паэт, перакладчык, даследчык старабеларускай літаратуры, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алесь Бразгуноў. У цёплай сямейнай атмасферы адбылася размова з госцем, які прэзентаваў свае кнігі. Вялікую цікавасць у студэнтаў выклікалі 20 тамоў Бібліі Францыска Скарыны, прадмовы для якіх перакладаў А. Бразгуноў, а таксама факсімільнае выданне рукапісу рыцарскага рамана XVI ст. «Беларускі Трышчан» (2006). Выдатны настрой стварылі і вершы госця, які выступае пад паэтычным псеўданімам Алесь Дзітрых.

гасцёўня 1

гасцёўня 2

25 лютага на гістарычным факультэце адбылося філасофска-паэтычнае мерапрыемства «…Калі слову, то й сэрцу баліць» з удзелам студэнтаў І курса спецыяльнасці «Дакументазнаўства», арганізаванае дацэнтам А. Губкінай.

27 лютага на юрыдычным факультэце прафесар кафедры беларускага мовазнаўства Ганна Кулеш правяла прэзентацыю дапаможніка «Культура прафесійнага маўлення юрыста» для студэнтаў І курса спецыяльнасці «Паліталогія». На пачатку сустрэчы студэнт І курса Аляксандр Сувораў расказаў прысутным аб гісторыі заснавання міжнароднай традыцыі адзначаць 21 лютага Дзень роднай мовы. Г. Кулеш дапоўніла яго паведамленне звесткамі аб тым, як адзначаецца гэтае свята ў Беларусі, ператварыўшыся ў апошнія гады ў Тыдзень беларускай мовы. Яна падкрэсліла, што для захавання нацыянальнай ідэнтычнасці неабходна спрыяць папулярызацыі і пашырэнню беларускай мовы, у тым ліку ў прафесійнай галіне. Г. Кулеш пазнаёміла аўдыторыю са зместам свайго новага дапаможніка «Культура прафесійнага маўлення юрыста», прызначанага для авалодання навыкамі выкарыстання нацыянальнай мовы ў сферы права.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы праходзіла не толькі на розных факультэтах БДУ. Так, 25 лютага дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Л. Гедзімін арганізавала выступленне беларускага барда Сяргея Лапіча на пасяджэнні літаратурнага аб’яднання «Клумба» фундаментальнай бібліятэкі БДУ, падчас якога творчыя студэнты з розных факультэтаў змаглі паслухаць песні ў выдатным выкананні Сяргея Георгіевіча на яго ўласныя творы і творы іншых беларускіх аўтараў, задаць пытанні, а таксама прачытаць свае творы.

клумба

Выкладчыкі кафедры беларускага мовазнаўства таксама спрычыніліся да розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, якія праходзілі ў рэспубліцы.

Загадчык кафедры прафесар М. Прыгодзіч прымаў удзел у працы круглага стала ў рэдакцыі газеты «Звязда». Артыкул па выніках дыскусіі, што адбылася падчас круглага стала, пад назвай «Мова анлайн. Ці дапамагаюць нам новыя інфармацыйныя тэхналогіі гаварыць і пісаць па-беларуску?» апублікаваны ў Дзень роднай мовы 21 лютага.

Дацэнт М. Свістунова 17 лютага ўдзельнічала ў працы круглага стала «Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай камп’ютарнай тэрміналогіі», які праводзіўся ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў межах Тыдня роднай мовы.

21 лютага дацэнт Л. Гедзімін прымала ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы ў Нацыянальным гістарычным музеі, дзе выступіла з лекцыяй «Уводзіны ў беларускую мову і арфаграфію ад У да Ў», у якой расказала пра праблему хуткага знікнення многіх моў у наш час, пра становішча беларускай мовы ў свеце, пра Браніслава Тарашкевіча, а таксама пра некаторыя праблемы існавання розных варыянтаў беларускай літаратурнай мовы.

музей 1

музей 2